У філіяле “Вялікаэймантаўская сельская бібліятэка” прайшоў калейдаскоп рэкамендацый “Турыстычныя маршруты”, на якім дзеці даведаліся пра цікавыя мясціны Гродзеншчыны, а менавіта пра Мірскі замак, Фэнтэзі-сядзібу Літоўка, Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах, Возера Свіцязь, Успенскі Жыровіцкі манастыр. Вялікую цікавасць дзеці праявілі да фэнтэзі- сядзібы Літоўка. Бібліятэкар паведаміла, што сядзіба з’явілася недалёка ад Навагрудка ў 2015 годзе. Сядзібны дом называюць хаткай Гнома.Скульптуры, якія можна ўбачыць тут, малююць гномаў, эльфаў, некаторыя лічаць, што аўтар сядзібы быў прыхільнікам сусвету Толкіена.