22.12.2023г. Вечар святочнай сустрэчы “Неяк раз пад Новы год”

У канцы года ў філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” сабраліся ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Ладачкі” для святочнай сустрэчы “Неяк раз пад Новы год”. Святочна ўпрыгожаныя вокны, прыгажуня ялінка, яркія і маляўнічыя выставы-усё гэта прыцягвае ўвагу чытачоў і стварае чароўную атмасферу Новага года! Члены клуба энергічныя, мабільныя, жвавыя. Яны ўпэўнены, што ўзрост гэта толькі лічба. На мерапрыемстве гучалі віншаванні з Новым годам і Калядамі. Удзельнікі жадалі адзін аднаму ўсяго самага добрага, а таксама падводзілі вынікі года, успаміналі, як ён прайшоў.