Адзіны дзень
галасавання ў Беларусі адбудзецца 25 лютага 2024 года, выбірацца будуць
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых
Саветаў дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання. Бібліёграфам Бераставіцкай
раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага была праведзена акцыя па павышэнню
прававой культуры насельніцтва “Ваш голос — право на будущее”.З інфармацыйных
буклетаў наведвальнікі бібліятэкі маглі знайсці адказы на многія пытанні, якія
іх цікавяць: што такое мясцовыя Саветы дэпутатаў, хто можа балатавацца ў
дэпутаты, якія рашэнні прымае мясцовы дэпутат і інш. Прысутным
была прадстаўлена таксама розная адрасна-фактаграфічная інфармацыя: звесткі аб
месцазнаходжанні і нумарах тэлефонаў участковых выбарчых камісій па выбарах,
рэжым працы Бераставіцкай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў і інш.