25.01.2024 г. Урок-рэквіем “Халакост: трагедыя і страшны ўрок чалавецтву”

У раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшло мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню ахвяр Халакоста. Яно накіравана на давядзенне да моладзі інфармацыі аб зверствах нацысцкіх захопнікаў над яўрэямі ў перыяд з 1933 па 1945 гады Удзел прынялі навучэнцы Бераставіцкага дзяржаўнага каледжа. Супрацоўнік бібліятэкі падрыхтавала інфармацыйнае паведамленне аб паняцці з’явы Халакост, распавяла пра гісторыю знішчэння яўрэйскага народа і жахлівых лагерах смерці. Таксама прысутныя даведаліся колькі было забіта яўрэяў на тэрыторыі Беларусі, пра лёс яўрэяў, якія пражывалі на Гродзеншчыне і ў Вялікай Бераставіцы ў часы акупацыі. Бібліятэкар звярнулася да моладзі з заклікам шанаваць памяць тых, хто цаной свайго жыцця падарыў нам мір і даў магчымасць вучыцца, працаваць у незалежнай і квітнеючай Беларусі, не дапусціць паўтарэння ўжо пройдзеных урокаў гісторыі. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі пазнаёміліся з кніжнай выставай “Памяці ахвяр Халакоста”.