Бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская
бібліятэка” да Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста правяла ўрок-хроніку
“Застаўся вечны след вайны” для дзяцей мясцовай школы. Бібліятэкар расказала,
што сустрэча прысвечана памяці ахвяр нацызму і героям Супраціўлення.
Патлумачыла, чаму менавіта 27 студзеня штогод адзначаецца Міжнародны дзень
памяці ахвяр Халакосту. З заміраннем сэрца дзеці слухалі аповед
пра лагеры смерці, пра масавае знішчэнне людзей. Гісторыя Халакосту з’яўляецца страшным прыкладам бесчалавечнасці вайны.