31.01.2024г. Гадзіна патрыятызму "Трымаем раўненне на Якасць!"

  31 студзеня ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшла гадзіна патрыятызму "Трымаем раўненне на Якасць!", прымеркавана яна да Года якасці. На мерапрыемства былі запрошаны вучні шостага класа. Бібліятэкар патлумачыла, што маецца на ўвазе пад словам якасць. Гэта якасць нашага жыцця – вучобы, працы, паводзін, чытання і наогул якасць кожнага дня. Каб Год быў сапраўды якасным, трэба прыкласці нямала старання і добрасумленнай працы. Падчас мерапрыемства вучні пазнаёміліся з кніжнай выставай “Беларусь: надзейнасць, якасць, мір!”