02.02.2024г. Экспедыцыя-пошук “Альбом памяці”

  У 2024 годзе будзе адзначацца 80 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.             2 лютага ў філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” бібліятэкар правяла экспедыцыю-пошук “Альбом памяці” у якім прынялі ўдзел члены аматарскага аб’яднання “Буслік”. Бібліятэкар распавяла дзецям пра Максіма Варанецкага, пра тое, што ў Вялікую Айчынную вайну 1941-1945гг. у Вялікіх Эйсмантах загінулі 76 чалавек, не вярнуліся з фронту 68 чалавек. Дзеці даведаліся, што ў 1968г. у вёсцы Ярмолічы і 1969г. у вёсцы Рымуцеўцы былі ўстаноўлены помнікі ў гонар зямлякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. У  канцы сустрэчы бібліятэкар пажадала вучням памятаць і шанаваць падзеі таго часу.