07.02.2024г Інфармацыя + “Мая краіна – Рэспубліка Беларусь”

 7 лютага ў філіяле “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” прайшло мерапрыемства пад назвай "Інфармацыя + “Мая краіна – Рэспубліка Беларусь” для вучняў 2 класа. Бібліятэкар разам з дзецьмі абмеркавалі, што такое для ўсіх Радзіма.Вучні даведаліся пра дзяржаўныя сімвалы: герб, флаг і гімн. З задавальненнем спявалі гімн. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з беларускім арнаментам, традыцыйнымі беларускімі стравамі.