09.02.2023г. Гадзіна-партрэт "Край беларускі мне дарагі і блізкі".

 Да юбілея беларускага пісьменніка Аркадзя Куляшова ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшла гадзіна-партрэт "Край беларускі мне дарагі і блізкі". На ёй прысутнічалі вучні 6-8 класаў. Бібліятэкар пазнаёміла ўдзельнікаў мерапрыемства з біяграфіяй Аркадзя Куляшова і яго творчым шляхам. Вучні гучна  прачыталі некалькі вядомых яго вершаў і разам іх абмеркавалі.