Адзіны дзень
галасавання ў Беларусі адбудзецца 25 лютага 2024 года, выбірацца будуць
дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых
Саветаў дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання. Напярэдадні
гэтай падзеі бібліёграф Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В. М. Кавалеўскага
правяла для навучэнцаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы інтэлектуальную
гульню-гутарку “Аб выбарах жадаю ўсё ведаць!”. Асноўная мэта гульні — пазнаёміць
дзяцей з выбарчым працэсам, успомніць даты і падзеі, звязаныя з гісторыяй нашай
краіны, з асновамі выбарчага права. Бібліёграф у гульнявой форме пазнаёміла
навучэнцаў з прынцыпамі і задачамі правядзення выбараў. Дзеці даведаліся сэнс паняццяў: “перадвыбарная
праграма”, “бюлетэнь”, “урна”, “кабінка для галасавання”,”кандыдат”. Інтэлектуальна-прававая
гульня прайшла вельмі цікава, у спецыяльна падабраных гульнях дзеці паказалі
свае веды, сваю кемлівасць. У канцы мерапрыемства бібліёграф заклікала
прысутных пры дасягненні 18-гадовага ўзросту актыўна ўдзельнічаць у выбарах,
выканаць свой грамадзянскі абавязак, бо ад гэтага залежыць іх будучыня і
будучыня ўсёй краіны.