17.02.2024г. Ярмарка рэцэптаў “Народны доктар”

 17 лютага ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла ярмарка рэцэптаў “Народны доктар”. Зіма – гэта цудоўная пара года не толькі для дзяцей, але і для і дарослых, калі можна цікава правесці час не толькі ў сям’і, але і ў бібліятэцы. Падчас мерапрыемства кожны мог знайсці мноства народных рэцэптаў - дзівоснай калекцыі народнай мудрасці, сабранай па крупінках на працягу многіх стагоддзяў, для прафілактыкі і лячэння вялікай колькасці хвароб унутраных органаў, а таксама рэцэпты народнай медыцыны па догляду за сваім целам і скурай.