17.02.2024г. Час карысных парад "Кнігі - лепшыя сябры маёй душы"

 17 лютага ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Пагаворым па шчырасці". Час карысных парад "Кнігі - лепшыя сябры маёй  душы" паклікаў яго ўдзельнікаў, каб з карысцю пабавіць вольны час. Паколькі ўсе   прысутнічыя  з'яўляюцца актыўнымі чытачамі бібліятэкі, паразмаўляць было аб чым: абмяркоўвалі прачытаныя кнігі, раілі што цікавага пачытаць... Бібліятэкар расказала пра новыя паступленні літаратуры, параіла пачытаць кожнаму па густу. За кубачкам гарбаты прыпомнілі, якія кнігі чыталі ў дзяцінстве і ў маладосці, як бераглі і цанілі кожную кніжку, як настаўнікі прывівалі дзецям любоў да чытання і гэта любоў ідзе побач па жыцці. Кніга - лепшы лекар для душы!