07.03.2024г. Віншавальная паштоўка “Дарыце жанчынам кветкі”

 7 сакавіка ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла віншавальная паштоўка “Дарыце жанчынам кветкі”. Госці з задавальненнем прынялі ўдзел у віктарынах , конкурсах і гульнях. Удзельніцы паказалі выдатную кемлівасць, жаночую логіку, забіяцкую творчасць і бліскучы гумар. А цёплыя вясновыя пажаданні і песні завяршылі свята душэўнага цяпла, абаяльнай усмешкі і лірычнага настрою.