17.03.2024 г. Краязнаўчая экскурсія " Гісторыя Вялікай Бераставіцы ў фотаздымках»

Сёння 17 сакавіка навучэнцы пачатковых класаў школы №5 імя П.З. Калініна г. Гродна пабывалі на экскурсіі ў г. п. Бераставіца. Адзін з маршрутаў - Бераставіцкая раённая бібліятэка. Падчас экскурсіі дзеці даведаліся, што бібліятэка носіць імя вучонага, ураджэнца бераставіцкай зямлі В.М. Кавалеўскага. Яны пазнаёміліся з чытальнай і абанементнай залай, з разнастайнай калекцыяй кніг і перыядычных выданняў. Супрацоўнік бібліятэкі пазнаёміла дзетак з гісторыяй бераставіцкага раёна, звярнула ўвагу на карціны мясцовага мастака Н.У. Жлабовіча, на якіх намаляваны помнікі гісторыі і архітэктуры. Хлопчыкаў і дзяўчынак зацікавіла партрэтная галерэя вядомых людзей, якія жылі і працавалі на бераставіччыне і фатаграфіі ХХ стагоддзя на фотавыставе «Фотаімгненні для нашчадкаў». У канцы сустрэчы школьнікі з вялікай цікавасцю разглядалі і чыталі незвычайныя кнігі-цацкі ў маляўнічых вокладках з фонду бібліятэкі.