22 сакавіка на ўрок гісторыі "Яны палілі Хатынь",
прысвечаны Дню памяці ахвяр Хатыні ў філіял "Малабераставіцкая
інтэграваная сельская бібліятэка" прыехалі пагранічнікі заставы
"Сямёнаўка" і вучні старэйшых класаў, каб у чарговы раз прыпомніць трагедыю
ўсіх спаленых беларускіх вёсак. Колькі гора і слёз прынёс фашызм нашаму народу.
Бібліятэкар распавяла моладзі пра вёску Верхаўляны, якая знаходзіцца ў
Бераставіцкім раёне і з'яўляецца" сястрой Хатыні" і паказала
фотаздымак памятнага знака спаленай вёсцы, ля якога кожны год ў гэты дзень
праходзіць мітынг-рэквіем, як памяць аб ўсіх загінуўшых аднавяскоўцах. Маладое
пакаленне павінна ведаць сваю гісторыю, памятаць яе, каб не дапусціць
паўтарэння фашызму. Моладзь з цікаўнасцю знаёмілася з матэрыяламі кніжнай
выставы, якая змяшчала літаратуру па тэме Хатынскай трагедыі.