22 сакавіка ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская
бібліятэка" прайшла гадзіна памяці “Помніць, каб жыць” . Дзеці даведаліся пра жахлівую
трагедыю, якая напаткала жыхароў беларускай вёскі, здзейснілі віртуальную
экскурсію ў Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь», створаны 5 ліпеня 1969
года ў памяць сотняў беларускіх вёсак, знішчаных нямецка-фашысцкімі акупантамі
і ўсім загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. Прайшло шмат гадоў, але
жудасныя падзеі вясны 1943 года да гэтага часу болем адклікаюцца ў сэрцах
беларусаў. Скончылася сустрэча хвілінай маўчання.