Берестовіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага ў рамках Тыдня дзіцячай кнігі запрасіла самых верных чытачоў у падарожжа па
дзіцячых кнігах. Падарожжа пачалося са знаёмства з
гісторыяй святкавання Тыдня дзіцячай кнігі. Затым
у ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся, як ствараліся кнігі, якімі былі самыя
першыя кнігі, чаму менавіта ў бібліятэках яны захоўваюцца. Удзельнікі актыўна
выконвалі заданні, адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі,
паўдзельнічалі ў гульнях. Усе заданні, пытанні і гульні былі прысвечаны кнізе і
чытанню. Мерапрыемства прайшло цікава і пазнавальна.