30.03.2024г Казачнае дэфіле "Адкрый кнігу- і цуды пачнуцца"

  Казкі, казкі...Ці знойдзецца чалавек, які іх ніколькі не чуў і не ведае. З ранняга маленства мы слухалі казкі, якія нам расказвала матуля...Потым самі чыталі. У любові да казак прызналіся ўсё ўдзельнікі казачнага дэфіле "Адкрый кнігу- і цуды пачнуцца", якое праходзіла ў філіяле "Старадварэцкая сельская бібліятэка”.