04.04.2024г. Прагляд кінафільма "Альпійская балада"

 4 красавіка ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў прагляд кінафільма "Альпійская балада" па аповесці Васіля Быкава. Бібліятэчны кіназал сабраў вучняў 7-9 класаў на мерапрыемства, якое прысвячалася 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пасля прагляду кінафільма вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з кніжнай выставай" Агнявыя дарогі да Перамогі. Усе жадаючыя змаглі ўзяць кнігу В. Быкава "Альпійская балада" і перачытаць яе.