11 красавіка, у Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх
канцлагераў, у філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў
урок памяці “Многае забудзецца - такое ніколі”. Бібліятэкар расказала дзецям
пра лагеры смерці, якія дзейнічалі на тэрыторыі Германіі і на акупаваных ёю
еўрапейскіх краінах, такіх як Бухенвальд, Дахау, Асвенцым, Саласпілс, а таксама
пра найбуйнейшыя лагеры смерці дзеючыя на тэрыторыі Беларусі: Трасцянец,
Азарычы, Чырвоны Бераг. Прысутныя даведаліся пра тое, як мільёны людзей былі
нявінна закатаваныя і спаленыя жыўцом у фашысцкіх канцлагерах, пра жахі, якія
перажылі вязні канцлагераў, штодня выпрабоўваючы голад, хваробы, пакуты, гінучы
ў ходзе цяжкіх работ. Жахлівыя факты і лічбы ахвяр лагераў смерці не пакінулі падлеткаў
абыякавымі. У завяршэнне сустрэчы, аддаючы даніну павагі загінушым, ушанавалі
іх памяць хвілінай маўчання.