12.04.2024г Гучныя чытанні “Пачытаем разам!”

У межах абласнога літаратурнага марафона “В 44-м пришла в Принеманье Победа” 12 красавіка ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшлі гучныя чытанні “Пачытаем разам!”. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 3 класа мясцовай школы і іх класны кіраўнік Дубовік Алена Анатольеўна. Мэтай мерапрыемства было павышэнне матывацыі чытання літаратуры пра Вялікую Айчынную вайну, стварэнне ўмоў для выхавання патрыятычных пачуццяў і захавання гістарычнай памяці. Для сучасных дзяцей Вялікая Айчынная вайна - гэта далёкая гісторыя. Але радкі з кніг пра вайну, вяртаюць іх у падзеі тых дзён, дапамагаюць уявіць тое, што прыйшлося перажыць людзям у гады вайны, плакаць ад гора, дранцвець ад жаху і цешыцца поспехам разам з героямі твораў.