19.04.2024г. Казачная вандроўка “Казка нас дабру навучыць”

19 красавіка ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”прайшла казачная вандроўка “Казка нас дабру навучыць”. Мерапрыемства было арганізавана бібліятэкарам сумесна з выхавальнікам групы падоўжанага дня Таццянай Альшэўскай. Менавіта ў гэты дзень адзначаецца яшчэ адна дата на календары – гэта Дзень пралескі, таму вырашылі дапоўніць казачнае падаржжа прэзентацыяй пра гэтую першую веснавую кветачку, якую паказала вучням Таццяна яміхайлаўна. Дзеці ўспомнілі казку С.Я.Маршака “Дванаццаць месяцаў”,дзе упамінаецца пралеска.  Бібілятэкар пазнаёміла вучняў з казачнай выставай, дзе можна было знайсці любімую казку, адгадаць загадкі, злажыць з букваў назву казкі і адшукаць яе на выставе. Удзельнікаў мерапрыемства чакаў прыемны сюрпрыз: удзел у конкурсе “Юны мастак”. Вучням прапанавалі намаляваць карціну, дзе абавязкова будуць прысутнічаць пралескі. Атрымаліся цудоўныя карціны вясенняга пейзажу, кантрастнага надвор’я, якое на самай справе назіраецца за акном. Мерапрыемства атрымалася цікавым, пазнавальным і наогул – казачным!