24 красавіка ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка”
прайшоў экалагічны набат “Пра Чарнобыль з болем і смуткам” для вучняў 6
класа СШ аг. Пагранічны. Аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі
здарылася 38 гадоў таму. За тры дзясяткі гадоў на тэму «найбуйнейшай
тэхнагеннай катастрофы» напісаны тысячы артыкулаў і дзясяткі
навуковых дакладаў, праведзены сотні даследаванняў. Чалавек і прырода - гэта
адзінае цэлае. Прырода не прабачае халатнага стаўлення. Не даруе памылак і
промахаў. Час нясе ў мінулае падзеі і факты Чарнобыльскай трагедыі.
Чарнобыль стаў сусветным папярэджаннем. І хацелася б, вельмі хацелася б,
каб мы памяталі...