25.04.2024 г. Экскурсія “Знаёмства з бібліятэкай”

Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага сардэчна сустрэла вучняў 1“В” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы і прапанавала здзейсніць цікавае падарожжа ў свет кніг. Школьнікі пабывалі ў незвычайным горадзе, у якім замест вуліц – рады кніжных стэлажоў, замест паверхаў – кніжныя паліцы, дамы – гэта тамы кніг. Падчас экскурсіі вучням расказала аб правілах паводзін у бібліятэцы, правілах абыходжання з кнігамі. Дзеці з задавальненнем і захапленнем прынялі ўдзел у жартоўнай інсцэніроўцы казкі “Калабок”. Першакласнікі пазнаёміліся з мноствам прыгожых кніг для дзяцей. Наведалі партрэтную галерэю і фотавыставу “Фотаімгненні для нашчадкаў”.