2 мая бібліятэкар філіяла “Парганічная сельская бібліятэка”
правяла для дзяцей другога класа мясцовай школы гістарычны ўрок “Вечная памяць
героям”. Мэтай якога было пашырыць уяўленні навучэнцаў аб абаронцах Радзімы ў
гады Вялікай Айчыннай вайны і паказаць значэнне мужнасці, адзінства і стойкасці
народа ў перамозе над фашызмам. Дзеці пазнаёміліся з паняццем «вайна», гаварылі аб горы,
якое яна прынесла, аб гераічнай абароне нашых воінаў, аб значэнні Свята
Перамогі для нашага народа. Да ўвагі дзяцей былі прадстаўлены кнігі з
бібліятэчнага фонда.