03.05.2024г. Парад брэндаў "Беларускае- значыць , якаснае "

  Парад брэндаў "Беларускае- значыць , якаснае " адбыўся ў Старадварэцкай школе намаганнямі бібліятэкара філіяла “Старадварэцкая сельская  бібліятэка” з ўдзелам дзяцей. Беларусам, безумоўна, ёсць чым ганарыцца! Вядомыя прадпрыемствы ва ўсім свеце знаходзяцца ў нас. БелАЗ-75710 - кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 450 тон вытворчасці Беларускага аўтамабільнага завода. Самы вялікі кар'ерны самазвал у свеце. Самае смачнае марожанае і цукеркі,  шакаладкі ад “Камунаркі” і “Спартака”, бабруйскі зефір, імбірнае печыва ад “Спартака” і шмат іншага. Шмат чаго вырабляюць у нас!