08.05.2024г Вахта памяці “Беларусь помніць славу тых гадоў”

 У рамках літаратурнага марафона У 44-м прыйшла ў Прынямонне Перамога” бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” правяла для дзяцей 9 класа вахту памяці “Беларусь помніць славу тых гадоў”. З хвіліны маўчання пачалося мерапрыемства, вядучая расказала дзецям пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, аб тых, хто абараняў нашу Радзіму і не вярнуўся з поля бою, прапанавала паслухаць песні “Священная война” і “Грустные ивы”. Дзень Перамогі - гэта свята, якое абядноўвае агульнай памяццю мільѐны людзей, гэта магчымасць аддаць даніну павагі ўсім, хто ваяваў ці працаваў у тыле ў ваенны час. Да Дня Перамогі ў бібліятэцы арганізавана фотавыстава “На всех фронтах сражались земляки”. Выстава карыстаецца вялікай цікавасцю ў чытачоў. Гэта нашыя воіны - землякі , якія змагаліся за нашу свабоду і мір. Аб кожным сабрана інфармацыя, дзе служыў і ваяваў, якія мае ўзнагароды. Бібліятэкар прапанавала ўдзельнікам прайсці анлайн-віктарыну, прысвечаную 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.