10.05.2024г. Гадзіна ўшанавання “Душа Беларусі ў сімвалах яе”

Штогод у другую нядзелю мая адзначаецца  Дзень дзяржаўных сімвалаў Беларусі. З гэтай нагоды бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” правяла для дзяцей мясцовай школы гадзіну ўшанавання “Душа Беларусі ў сімвалах яе” (да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь). Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з гісторыяй герба, сцяга і гімна нашай Радзімы, з гісторыяй станаўлення і развіцця дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь, патлумачыла, у якіх выпадках узнімаецца сцяг Беларусі, што намалявана на гербе. Разам з намеснікам дырэктара па ідэалагічнай рабоце РУСП “Масаляны” спявалі гімн Рэспублікі Беларусь. Напрыканцы ўдзельнікі мерапрыемства паразважалі пра ролю і значэнне сімволікі ў жыцці кожнага  чалавека і краіны ў цэлым.