10.05.2024г. Кніжная выстава "Мой герб, мой сцяг, мой гімн, мая краіна!".

 Традыцыйна ў другую нядзелю мая ў Беларусі адзначаюць Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга. Дзяржаўныя сімвалы – герб і сцяг Беларусі – гэта важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны, якія адлюстроўваюць патрыятычныя, гістарычныя і культурныя традыцыі беларусаў, духоўны патэнцыял народа. Кожны грамадзянін павінен прытрымлівацца законаў сваёй краіны, з павагай адносіцца да дзяржаўнай сімволікі. Бераставіцкая раённая бібліятэка імя А.М. Кавалеўскага не засталася ў баку і падрыхтавала кніжную выставу "Мой герб, мой сцяг, мой гімн, мая краіна!". Сучасная моладзь павінна ведаць і паважаць дзяржаўную сімволіку, бо яна адлюстроўвае асноўныя нацыянальныя і духоўныя каштоўнасці беларусаў: грамадзянскую еднасць, працавітасць, жаданне беларускага народа жыць у міры. На кніжнай выставе прадстаўлена звыш 40 выданняў з фонду  раённай бібліятэкі. Гэта – «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь», «Суверэнная Беларусь» – ілюстраваная гісторыя дзяржавы 1991-2008 гадоў, кнігі «Герб, Сцяг, Гімн беларускай дзяржавы», «Канстытуцыйнае права Рэспублікі Беларусь», «Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы», «Сучасная Беларусь» – энцыклапедычны даведнік і іншыя.