24.05.2024г. Урок прафарыентацыі "Лабірынт прафесій"

 24 мая ў філіяле "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прайшоў урок прафарыентацыі "Лабірынт прафесій". Павандраваць па ім прыйшлі вучні пачатковых класаў, якія мараць ў будучым стаць сапраўднымі людзьмі, патрэбнымі сваёй краіне. Кожны меў магчымасць расказаць сябрам кім марыць стаць у будучым. А даведацца больш пра тую ці іншую прафесію дапамагла літаратура, якая размясцілася на кніжнай выставе. А яшчэ пачыталі вершы і  паразгадвалі загадкі з кнігі М. Пазнякова "Слаўны працай чалавек". Напрыканцы зрабілі для сябе вынік: каб стаць перспектыўным ў любой прафесіі трэба добра вучыцца.