26.05.2024г. Гутарка – папярэджанне з прэзентацыяй “Нікацінавай атруце –НЕ!”

 26 мая ў філіяле “Кватарская інтэграваная сельская бібліятэка прайшла гутарка – папярэджанне з прэзентацыяй “Нікацінавай атруце –НЕ!” Курэнне самая распаўсюджаная і шкодная звычка чалавецтва. У ходзе гутаркі дзеці даведаліся, які ўплыў аказвае нікацін на арганізм падлеткаў, і асабліва дзяўчынак, і якія наступствы ад курэння. Абмеркавалі прычыны, чаму лепш не пачынаць курыць, і што рабіць, калі прапануюць закурыць. Паглядзелі відэаролік аб шкодзе курэння і прыйшлі да высновы, што трэба весці здаровы лад жыцця.