05.06.2024г. Гульнёвая праграма “Добрыя гульні для ўсіх”

У рамках раённага праекта “Культурныя канікулы” у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для ўдзельнікаў прайшла гульнёвая праграма Добрыя гульні для ўсіх”. Актыўна і дружна дзеці акунуліся ў конкурсы і віктарыны: “Можа так, а можа не?”, "Хто гэта?”, “Паглядзі і адгадай!”, “Каляровыя казкі”, “Згубілася, літара!” і інш. Асобую зацікаўленасць і ўвагу выклікала заданне “Паглядзі і адгадай!”, дзе вучні лёгка адгадалі па прыметах героў казак. Весела прайшло заданне “ Хто гэта?”, у якім юныя чытачы вельмі добра і дакладна перадалі вобразы. Гульня атрымалася цікавай і пазнавальнай. Перамагла дружба, добрыя веды і выдатныя здольнасці дзяцей!