05.06.2024г. Вусны часопіс “…Ззяе святлом святое імя Еўфрасінні”

Калі пачынаць расказваць альбо чытаць пра знакамітых жанчын Беларусі, трэба пачынаць, вядома, з Еўфрасінні Полацкай – першай жанчыны-святой, асветніцы, міратворыцы і мецэнаткі. У Беларусі з 1994 года прызнана лічыць 5 чэрвеня Днём памяці Еўфрасінні Полацкай. У гэты дзень для дарослых чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” быў праведзены вусны часопіс “…Ззяе святлом святое імя Еўфрасінні”. Бібліятэкар пазнаёміла зацікаўленых удзельнікаў мерапрыемства з кніжнай выставай “Беларусь праваслаўная”, на якой прадстаўлена тэматычная літаратура.