06.06.2024г. Бібліятэчная вандроўка “Кніга – лепшы сябар!”

 У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла бібліятэчная вандроўка “Кніга – лепшы сябар!”, на якую былі запрошаны хлопчыкі і дзяўчынкі, наведвальнікі мясцовага дзяцячага садка з мэтай знаёмства з кнігамі і бібліятэкай і замацавання ведаў выхаванцаў пра казкі, казачныя персанажы і чароўныя прадметы. З чаго пачынаецца радасны і хвалюючы свет дзяцінства? З калыханак мамы, з моцных рук таты, з паху бабуліных піражкоў і блінцоў. І, вядома, з казак. З дапамогай казак мы спазнаем свет, вучымся адрозніваць дабро і зло, праўду і хлусню… Казкі - гэта мы з вамі, нашы характары, погляды на жыццё, імкненне да шчасця і гармоніі. Па-сапраўднаму мудры той, хто не растаецца з казкай на ўсё жыццё, таму што іх прыгажосцю не стамляешся любавацца, а глыбіню казкі спасцігаеш толькі з гадамі.