12 чэрвеня ў філіяле “Малабераставіцкая
інтэграваная сельская бібліятэка” прайшла гульня-віктарына “Читай, отдыхай,
веселись… Лето – это маленькая жизнь!” Вельмі радасная і вясёлая пара – летнія канікулы!
Хочацца гуляць, займацца любімай спавай і проста адпачываць. Аб’яднаць гэта ўсё
ў адно цэлае дапамагаюць мерапрыемствы. Падчас апошняга, маленькія чытачы
актыўна ўдзельнічалі ў гульне - віктарыне па літаратурных творах. Хто шмат
чытае, той многа ведае…Таму зусім не склала труда адказаць на пытанні
віктарыны. Пагуляць у цікавыя гульні, злажыць з канструктара нейкую цікавую
фігуру, размаляваць карціну і г.д., заўсёды ў дзяцей выклікае толькі станоўчыя
эмоцыі. Мерапрыемствы з такім дапаўненнем атрымоўваюцца яркімі, запамінальнымі
з жаданнем наведваць бібліятэку.