Да
100-гадовага юбілею беларускага пісьменніка Васіля Быкава, 19 чэрвеня ў філіяле
“Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”, прайшла вечарына “Я перад
вамі з памяццю сваёй”.На яе былі запрошаны чытачы, якія любяць чытаць творы на роднай мове, і не
абыякава ставяцца да творчасці пісьменніка – класіка. Яшчэ са школьнай парты
нас знаёмяць з творчасцю Васіля Быкава. Яго творы вельмі запамінальныя, па
многіх з іх зняты кінастужкі., балет
“Альпійская балада” і нават опера
“Сцежкаю жыцця” Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем чыталі ўрыўкі з
любімых твораў, прыпомнілі апошні ваенны
фільм “Знак бяды”, што дэманстраваўся ў бібліятэчным кіназале. Наогул творчасць
В.Быкава – гэта яркая старонка ў беларускім літаратуразнаўстве. Асаблівую
старонку творчасці займаюць творы ваеннай тэматыкі, паколькі сам пісьменнік быў
франтавіком. Усё гэта даведаліся чытачы з расказа бібліятэкара і засталіся
вельмі задаволенымі, што папоўнілі свае веды пра аднаго з лепшых беларускіх
пісьменнікаў. А допоўнілі мерапрыемства праглядам фотаздымкаў з архіва самога
аўтара.