У Бераставіцкай раённай бібліятэцы
імя О. М. Кавалеўскага для ўдзельнікаў
клуба «Вясёлка дабра» адбылася літаратурна-музычная гасцёўня пад назвай «Песні
ваенных гадоў». На сустрэчы ішла размова аб адным верным памочніку салдата - песні.
Разам з Айчынай яна ўстала ў салдацкі строй з першых дзён вайны і прайшла па
пыльных і задымленым дарогах вайны да пераможнага яе заканчэння. Бібліятэкар
расказала прысутным пра гісторыю нараджэння ваенных песень. Кожная франтавая
песня мае сваю цікавую і захапляльную гісторыю. Ад самых першых выстралаў і да
пераможнага чэрвеньскага
салюту праз усю вайну прайшлі яны ў баявым салдацкім страі.