26
чэрвеня для наведвальнікаў школьнага лагера працы і адпачынку
“Праметэй” на базе СШ аг. Пагранічны бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская
бібліятэка” правяла прафілактычную гутарку “Мы выбіраем жыццё”. Дзеці
пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення і дэвізамі Міжнароднага дня барацьбы са
злоўжываннем наркатычных сродкаў і іх незаконным абаротам у розныя гады.
Даведаліся, што такое наркаманія і па якіх прыкметах можна лічыць, што чалавек
трапіў ў залежнасць ад наркотыкаў, якая адказнасць прадугледжана беларускім
заканадаўствам за ўжыванне і распаўсюджванне наркатычных сродкаў і псіхатропных
рэчываў. Удзельнікі мерапрыемства прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гульні “Скажем
наркотикам “НЕТ!”, выказвалі свае думкі аб тым, чаму падлеткі пачынаюць
ужываць наркотыкі, якія існуюць спосабы ўцягвання дзяцей і падлеткаў у
наркаманію і як утрымацца ад спакусы
паспрабаваць наркотыкі.