У філіяле
“Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” для ўдзельнікаў аматарскага
аб’яднання “Ладачкі” прайшлі кулінарныя пасядзелкі “Знайсці свой рэцэпт”. Падчас
мерапрыемства ўсе госці прынялі ўдзел у забаўляльна-пазнавальнай праграме,
даведаліся, як выглядае розная экзатычная ежа, праверылі свае веды ў кулінарнай
віктарыне. На пасядзелкі госці прыйшлі не з пустымі рукамі, прынеслі свае
арыгінальныя стравы. А яшчэ падзяліліся рэцэптамі
прыгатавання сваіх любімых
страў.