У апошнюю нядзелю чэрвеня ў Рэспубліцы Беларусь
адзначаецца Дзень моладзі і студэнцтва. Супрацоўнікі Бераставіцкай раённай
бібліятэкі імя В.М.
Кавалеўскага арганізавалі змястоўную выставу «Маладосць на
кніжнай хвалі». Асноўная мэта выставы - дапамагчы маладому пакаленню свядома
выбраць творы, абудзіць цікавасць да чытання і кнігі.