31.05.2024г. Гадзіна здароўя “Дзякуй, не куру!”

Да Сусветнага дня без тытуню у філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” для навучэнцаў прайшоў час здароўя “Дзякуй, не куру!”, падчас якой было расказана пра шкоду курэння і аб згубным яго ўплыве на арганізм чалавека. Дадзеная тэма вельмі актуальна ў наш час, бо цыгарэта - гэта той жа наркотык, механізм прывыкання да тытуню такі ж, як да іншых псіхаактыўных рэчываў, і пазбавіцца ад такой залежнасці вельмі складана. Хлопцы прынялі ўдзел у гульні-віктарыне " У абдымках тытунёвага дыму», расшыфравалі слова нікацін.