16
ліпеня жыхары Бераставічыны будуць адзначаць Дзень
вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ва ўсіх кутках раёна будуць
аддаваць даніну павагі тым, хто змагаўся за свабоду і незалежнасць нашай малой
Радзімы. З гэтай нагоды 12 ліпеня ў філіяле “Пагранічная сельская
бібліятэка” прайшла патрыятычная гадзіна “Мы павінны памятаць” для
наведвальнікаў ваенна-патрыятычнага лагера
з кругласутачным знаходжаннем “Юны пагранічнік”
з мэтай выхавання
грамадзянскасці і патрыятызму падрастаючага пакалення, пашырэння кругагляду
дзяцей.