25 верасня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло
мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дя нараджэння беларускага пісьменніка Артура Вольскага.
На літаратурны партрэт “Маякі Артура Вольскага” прыйшлі вучні пачатковых
класаў, каб больш падрабязна даведацца пра жыццё і творчасць пісьменніка. Разам
з бібліятэкарам пазнаёміліся з яго кніжкамі, напісанымі для дзяцей, пачыталі
вясёлыя, гумарыстычныя вершы. Прыпомнілі творы А.Вольскага, якія вывучаюць па
школьнай праграме, знаёмыя дзецям. Літаратурны партрэт пісьменніка-юбіляра
прыцягнуў увагу дзяцей і дадаў ім ведаў.