27 верасня ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка”
прайшоў агляд перыядычных выданняў “Скарбонка карысных парад” для ўдзельніц аматарскага
аб’яднання “ДИВО” у рамках дэкады "Залаты ўзрост". Як і ў многіх бібліятэках, у нашай бібліятэцы для шырокага
кола чытачоў ёсць вялікая колькасць перыядычных выданняў. Гэта часопісы і
газеты. На іх старонках
можна знайсці вельмі шмат цікавага для сябе. Гавораць,
што з узростам прыходзіць доўгачаканая мудрасць, якой часам так не хапае. Ці
так гэта? Бібліятэкар прапанавала ўдзельніцам мерапрыемства прыемна правесці свой
вольны час і падчас агляда перыёдыкі падзяліцца сваімі шматлікімі жыццёвымі
ведамі і мудрымі парадамі.