Штогод 4 кастрычніка ўвесь свет адзначае
Міжнародны дзень абароны жывёл. Гэтае свята заклікана прыцягнуць увагу да
праблем аховы братоў нашых меншых-не толькі дзікіх жывёл, але і хатніх
гадаванцаў. Да гэтага дня ў філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” правялі гульню-віктарыну “Нашы хатнія
гадаванцы”. Культ-арганізатар распавяла
дзецям пра гісторыю свята, з рознымі прадстаўнікамі жывёльнага свету нашай
планеты, а таксама рабяты пазнаёміліся з жывёламі, якія знаходзяцца пад
пагрозай знікнення і занесены ў Чырвоную кнігу. Юныя чытачы актыўна адказвалі
на пытанні тэматычнай віктарыны, адгадвалі загадкі, шукалі пару - маму і дзіцяня. У завяршэнні
сустрэчы нагадалі дзецям пра тое, як важна
берагчы прыроду і жывёл: "Любіце жывёл-яны нам сябры! Без іх у нашым жыцці
ніяк нельга!", пазнаёміла іх з часопісамі і кнігамі пра жывёл і паглядзелі
цікавы мультфільм.

