23.10.2024г. Для Вас, гаспадынькі!

 Працоўнае навучанне ў “Малабераставіцкай сярэдняй школе” з першага верасня выкладаецца па-новаму, улічваючы сучасныя патрабаванні. Для дзяўчынак тут абарудаваны новы працоўны кабінет, дзе яны вучацца гатаваць розныя стравы, карацей кажучы іх тут навучаюць паварской справе. Кожная дзяўчынка павінна ўмець гатаваць, таму што ў дарослым жыцці ёй гэта спатрэбіцца. Яна будзе добрай гаспадыняй, жонкай, маці… Для гэтага ў кабінеце працоўнага навучання ёсць усё неабходнае: электрычныя пліты, мікрахвалёўка, посуд…

Дзяўчынкі з задавальненнем ходзяць на ўрок працоўнага навучання, які выкладае Ірына Міхайлаўна Панасевіч. Да сваёй справы яна падыходзіць вельмі адказна, цікава распавядае вучням тэорыю прыгатавання розных страў і самае галоўнае сам працэс гатавання атрымоўваецца заўсёды цікава , з душою і вельмі смачна! Перад урокам яна прапануе дзяўчынкам наведаць бібліятэку, узяць літаратуру, пацікавіцца рознымі рэцэптамі па тэме гатавання той ці іншай стравы. Асаблівы націск на прыгатаванне беларускіх страў: дранікі, смажаная бульба, пільмені, піцца, бутарброды і г. д. Літаратуры па прыгатаванню розных страў у бібліятэцы хапае: тут руская кухня і беларуская паміж сабою маюць шмат агульнага. Дзяўчынкі выбіраюць цікавыя рэцэпты, перапісваюць альбо пераздымаюць на тэлефон і прапануюць прыгатаваць. Бібліятэчны 36-ты аддзел (харчовыя вытворчасці) набыў асаблівую папулярнасць сярод дзяўчынак і дабавіў наведванняў і кнігавыдач бібліятэцы. Бібліятэкар заўсёды рада дапамагчы падабраць кнігі па тэме. За якасць прыгатаваных страў Ірына Міхайлаўна ставіць дзяўчынкам адзнакі, а дэгустацыяй прыгатаванага займаюцца ўсепрычасныя да ўрока, у тым ліку і бібліятэкар!