Правілы этыкету – што можа быць важней? Як часта мы
задумваемся пра тое, ці правільна мы паводзім сябе за сталом? Ці звяртаем увагу на локці на стале
або на тое што бяром
ежу рукамі? Што
выбраць – правільна ці
зручна? На такія пытанні паспрабавалі знайсці адказы ўдзельнікі аматарскага
аб'яднання “Люстэрка”. Для іх
прайшла гадзіна этыкету “Правілы паводзін за сталом”. У ходзе мерапрыемства
дзеці даведаліся, што этыкет – гэта набор правілаў паводзін, якія дапамагаюць
нам мець зносіны з іншымі людзьмі і праяўляць павагу да іх. Гэтыя
правілы ўключаюць у сябе такія аспекты, як прывітанне, знешні выгляд, паводзіны
за сталом і іншыя. У ходзе займальнага падарожжа дзеці з цікавасцю ўспомнілі прыказкі і
прымаўкі , прынялі ўдзел у конкурсах: “Запрашальны
этыкет”, “Есці пададзена”, “Знаўцы
этыкету”,
“Словы ветлівасці за сталом”.