27.10.2024г. Прагляд дакументальнай кінастужкі "Азарычы", да 80-годдзя з часу заснавання "Азарычскага лагера смерці"
У бібліятэчны кіназал філіяла "Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка" прыйшлі вучні сёмага класа разам з настаўнікам на прагляд дакументальнай кінастужкі "Азарычы", да 80-годдзя з часу заснавання "Азарычскага лагера смерці", у рамках Дзяржпраекта "Генацыд беларускага народа.” Нікога не за ставіла абыякавым убачанае і пачутае на экране. Незабыўны след заставіла вайна ў сэрцы кожнага беларуса. Памяць гучыць набатам, як напамін жывым: ніколі не забудзем! Пакуль мы помнім - мы жывём! Падрастаючае пакаленне павінна ясна сабе ўяўляць, што такое фашызм праз кнігі і фільмы, праз успаміны сведкаў... Пасля прагляду кінастужкі разам з бібліятэкарам абмеркавалі яго. Узнікла шмат пытанняў, на якія вучні атрымалі адказы. Дапаўненнем да мерапрыемства стала знаёмства з матэрыяламі на кніжнай выставе "Памяць у сэрцы гучыць". У памяць усіх закатаваных фашыстамі ў гады вайны запалілі лампадку памяці і пастаялі ў хвіліне маўчання.






