Да Сусветнага дня
абароны правоў дзіцяці, які штогод адзначаецца
ў свеце 20 лістапада, для вучняў
Вялікабераставіцкай сярэдняй школы бібліёграф Бераставіцкай раённай бібліятэкі
імя В.М.Кавалеўскага правяла прававую гульню-віктарыну “Мы і нашы правы”. Удзельнікам
мерапрыемства расказалі аб правах, абавязках і адказнасці непаўналетніх,
супрацоўнік адзначыла, што самыя галоўныя дакументы ў свеце, дзе зацвярджаюцца
правы дзіцяці – гэта Дэкларацыя аб правах дзіцяці і Канвенцыя аб правах
дзіцяці. Вучні з цікавасцю прынялі ўдзел у гульнях “Правы чалавека ў песнях”,
“Я маю правы”, “Правы літаратурных герояў” і іншых. Напрыканцы мерапрыемства
дзеці расказалі пра свае жаданні, прадоўжыўшы фразу “Я хачу мець права…”.