21 лістапада
ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшоў шок-урок
“Тытунёвы туман падману” для васьмікласнікаў Бераставіцкай сярэдняй школы.
Прафілактычнае мерапрыемства было прымеркавана да Міжнароднага дня адмовы ад
курэння. Удзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з літаратурай на кніжнай
выставе “Курыць не модна – дыхай свабодна”, з інфармацыйнымі буклетамі,
брашурамі, лістоўкамі. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні пытанняў аб
жыццёвых каштоўнасцях, прынцыпах здаровага ладу жыцця, аб эпідэміі сучаснасці –
табакакурэнні. Нікога не аставілі раўнадушнымі відэаролікі аб уплыве актыўнага
і пасіўнага курэння на арганізм чалавека. З цікавасцю слухалі школьнікі
выступленне інструктара-валеолага Бераставіцкай цэнтральнай раённай бальніцы Людмілы
Валер’еўны Кіган аб важнасці захавання здароўя і аб пагубнасці курэння. Спадзяёмся,
што шок-урок запэўніў васьмікласнікаў у тым, што курэнне- гэта каласальная шкода
для здароўя, і ў кожнага хопіць розуму не курыць ніколі.








